Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Адзіны дзень пасажыра» ўпершыню адначасова правялі на найбуйных вакзалах Беларускай чыгункі

06 красавіка 2015

26 сакавіка адзінае інфармацыйнае мерапрыемства прайшло адразу на васьмі чыгуначных вакзалах краіны. Магчымасць задаць хвалюючыя пытанні была ў пасажыраў у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве і Оршы. Удзел у акцыі прынялі кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў. Найболей актыўнымі былі пасажыры ў Мінску, Брэсце і Гомелі. Начальнік пасажырскай службы Аляксандр Захарэвіч адзначыў: «Толькі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі мы атрымалі ад пасажыраў больш 100 пытанняў, усяго па рэспубліцы — больш 250 пытанняў. Вельмі цікавы факт: прыходзілі пасажыры, якія ўдзельнічалі ў нашай інфармацыйнай акцыі «Адкрыты дыялог» у студзені і дзякавалі за пытанні, якія Беларуская чыгунка вырашыла».

Асноўная маса зададзеных пытанняў была звязана з удасканаленнем раскладу руху цягнікоў, умовамі праезду грамадзян па зніжках, а таксама выкананнем правіл праезду ў цягніках. На большасць з іх адказалі прама на месцы, астатнія аформілі ў выглядзе пісьмовых зваротаў, для больш поўнай і кампетэнтнай прапрацоўкі. Аляксандр Захарэвіч адзначыў: «Гэта акцыя своечасовая і вельмі важная, яна дазваляе атрымаць зваротную сувязь з пасажырамі. Выбар такой формы зносін ужо кажа пра тое, што мы адкрыты перад пасажырамі. Для нас вельмі важна, якое меркаванне ў іх склалася пра працу чыгуначнага транспарта і, зразумела, гэта дапамагае нам у своечасовым і якасным рашэнні існых праблем».

 

Па выніках правядзення «Адзінага дня пасажыра» на ўсіх аддзяленнях беларускай магістралі будзе зроблены аналіз паступілых зваротаў, распрацаваны мерапрыемствы па іх рэалізацыі.

Беларуская чыгунка развівае новы фармат зносін з пасажырамі. Для гэтага ў апошні чацвер кожнага квартала на вакзалах краіны будуць праводзіць сустрэчы з пасажырамі. Наступны «Адзіны дзень пасажыра» пройдзе 25 чэрвеня.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год