Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка з 29 снежня прызначыла цягнік №100/99 Мінск—Запарожжа
29 снежня 2014
Па ўзгадненні c чыгуначнай адміністрацыяй «Укрзалiзніця» раней адменены цягнік №100/99 Мінск—Сімферопаль з 29 снежня прызначаны па запатрабаваным маршруце з устойлівым пасажырапатокам Мінск—Запарожжа-1.
З 29 снежня цягнік адпраўляецца з Мінска па няцотных чыслах па дзейсным раскладзе цягніка №100/99. Час адпраўлення саставу са сталіцы Беларусі — 7.45, прыбыцця ў Запарожа — 4.28 наступных сутак. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з 31 снежня таксама па няцотных днях у 00.52 і прыбываць у Мінск у 23.56.
Пасажыры, што раней аплацілі білеты на цягнік №100/99, могуць рухацца па ім да станцый, размешчаных паміж Мiнскам і Запарожжам.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год