Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка са снежня пачала эксперымент па перавозцы багажу па новай тэхналогіі ў цягніку №652/651 Брэст—Мінск

02 снежня 2014

З мэтай пашырэння спектру забяспечваемых паслуг і павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ў якасці эксперыменту укараніла новую паслугу па перавозцы багажу (грузабагажу) насельніцтва ў спецыяльна абсталяваным купэ цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа № 652/651 БрэстМінск.

Пасажырам, жадаючым перавезці або даставіць з аднаго горада ў іншы асабістыя рэчы ў цягніку №652/651 БрэстМінск, дастаткова аплаціць новую паслугу ў спецыялізаванай білетнай касе і здаць багаж у вагон №5 пасля падачы цягніка на пасадку або папярэдне ў багажнае аддзяленне. У пункце прызначэння атрымальнік мае магчымасць забраць багаж адразу з вагона або атрымаць яго пазней у багажным аддзяленні.

Новая тэхналогія спрашчае працэс афармлення і транспарціроўкі багажу, дазваляе аптымізаваць выдаткі па яго перавозцы ў багажных вагонах. У цяперашні час багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў, якія курсiруюць па пэўных маршрутах. Пры гэтым аплаціць перавозку багажу, а таксама атрымаць яго ў пункце прызначэння можна толькі ў багажных аддзяленнях. Яшчэ адна перавага перавозкі багажу па новай тэхналогіі зручныя тэрміны дастаўкі. Сёння багажныя вагоны ўключаюцца ў саставы цягнікоў толькі па вызначаных днях (у сярэднім не часцей за два разы на тыдзень), а перавезці багаж ў спецыяльным купэ цягніка №652 / 651 БрэстМінск можна ў любы дзень акрамя нядзелі.

 

Звяртаем увагу пасажыраў на тое, што да адпраўкі асабістых рэчаў у спецыяльна абсталяваным купэ цягніка №652/651 БрэстМінск ад адной асобы прымаюцца не больш за 10 багажных месцаў (скрынка, ўпакоўка і т. д.) Агульнай вагой да 200 кг. Дапускаецца вага аднаго месца не менш за 5 і не больш за 20 кг, а памеры не павінны перавышаць 200 см па суме трох вымярэнняў. Ўпакоўку багажу, якая забяспечвае захаванасць змесціва, адпраўніку неабходна выканаць самастойна.

Перавозка асабістых рэчаў ажыццяўляецца па маршруце БрэстБаранавічыМінск і ў зваротным кірунку. Кошт дастаўкі аднаго месца вагой да 10 кг па маршруце БрэстМінск складзе каля 10 000 бел. руб.

Аплаціць перавозку багажу можна як у спецыялізаваных білетных касах станцый, так і ў багажным аддзяленні: у касе №2 станцыі Брэст-Цэнтральны; у касе №5 станцыі Мінск-Пасажырскі; у багажным аддзяленні станцыі Баранавічы-Палескія.

Больш падрабязную інфармацыю аб новай паслузе можна атрымаць па тэлефонах: у Мiнску - 8 (017) 225-67-04, 225-50-38; у Брэсце 8 (0162) 26-00-92, 26-37-65; у Баранавічах 8 (0163) 49-37-58.

Эксперымент арганізаваны з мэтай вывучэння попыту на паслугу і для адпрацоўкі тэхналогіі яе забеспячэння. Калі насельніцтва станоўча ацэніць новую паслугу і забяспечыць стабільны аб'ём грузабагажных перавозак, то ў далейшым плануецца ўкараніць яе і на іншых кірунках па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадваем, у цяперашні час Беларуская чыгунка ажыццяўляе перавозку багажу (грузабагажу) па 10 маршрутах. У тым ліку ў міжнародных зносінах па 8 маршрутах, па тэрыторыі Беларусі па 2 маршрутах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць