Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да ўвагi пасажыраў! Беларуская чыгунка працягвае продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Сімферопаль з 17 верасня

27 жніўня 2014

Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка прадаўжае продаж праязных дакументаў на цягнік №100/99 Мінск—Сімферопаль з 17 верасня.

З завяршэннем летняга сезону зменіцца перыядычнасць курсіравання цягніка №100/99 Мінск—Сімферопаль — ён будзе адпраўляцца з Мінска з 17 верасня па няцотных чыслах, а з Сімферопаля — з 18 верасня па цотных чыслах.

Час адпраўлення і прыбыцця цягніка застаецца без зменаў. Са станцыі Мінск-Пасажырскі ён будзе адпраўляцца ў 07.45 і прыбываць на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі ў 13.05 наступнага дня. У зваротным кірунку састаў адпраўляецца з Сімферопаля ў 19.20; прыбывае ў Мінск — у 23.17 наступнага дня.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год