Да увагi пасажыраў! Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Сімферопаль
12 жніўня 2014
Па ўзгадненні з датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі Беларуская чыгунка падоўжыла продаж праязных дакументаў на цягнік №100 / 99 Мінск—Сімферопаль да 15 верасня. Продаж білетаў будзе адкрыты ў бліжэйшы час.
Да названай даты цягнік №100 / 99 Мінск—Сімферопаль працягне курсіраваць штодня згодна з дзеючым графікам. Час яго адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 07.45, прыбыцця на станцыю Сімферопаль-Пасажырскі — 13.05 наступнага дня. У зваротным кірунку цягнік адпраўляецца з Сімферопаля ў 19.20, прыбывае ў Мінск — у 23.17 наступнага дня. У склад цягніка ўключаны бесперасадачныя вагоны Брэст—Сімферопаль, Віцебск—Сімферопаль, Магілёў—Сімферопаль, Гродна—Сімферопаль.
Што тычыцца цягнікоў №160/159 Мінск—Еўпаторыя і №486/485 Баранавічы—Феадосія, то, як паведамлялася раней, іх рух у дзеючым графіку 2014/2015 гг. ўзгоднены да канца жніўня.
Просім пасажыраў ўважліва сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб змене ўмоваў продажу праязных дакументаў на цягнікі на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, а таксама на інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год