Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 160 дадатковых цягнікоў будзе курсіраваць па Беларускай чыгунцы ў дні навагодніх і калядных святаў

20 снежня 2013

Беларуская чыгунка працягвае прымаць меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. Усяго ў перыяд з 26 снежня па 12 студзеня па беларускай магістралі будзе курсіраваць больш за 160 дадатковых цягнікоў. З іх — 49 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і больш за 100 цягнікоў міжнародных ліній.

У міжрэгіянальных зносiнах будуць курсіраваць наступныя дадатковыя цягнікі: № 638/637 Мінск—Гомель (адпраўленне з Мінска 28, 29, 30 і 31 снежня), № 632/631 Мінск—Гомель (адпраўленне з Мінска 28, 30 і 31 снежня, 2, 4 і 7 студзеня), № 635/636 Мінск—Пінск—Брэст (адпраўленне з Мiнска 29 снежня), № 668/667 Гродна—Мінск (адпраўленне з Гродна 30 і 31 снежня). Міжрэгіянальныя дадатковыя цягнікі таксама будуць курсіраваць па маршрутах Брэст—Магілёў, Мінск—Полацк, Брэст—Баранавічы, Брэст—Орша, Брэст—Гомель.

 

Што тычыцца міжнародных зносін, то Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова прызначаны цягнікi па маршрутах Мінск—Масква, Брэст—Масква, Мінск—Санкт-Пецярбург і іншыя.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікi і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год