Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршыла ўкараненне паслугі электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на цягнікi ў прамых зносінах з Расіяй

16 снежня 2013

З 15 снежня паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязныя дакументы ў касе, стала даступнай пры аплаце праз Інтэрнэт білетаў на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў прамых зносінах Беларусь—Расія.

Калі раней паслугай электроннай рэгістрацыі можна было скарыстацца пры аплаце білетаў праз Інтэрнэт толькі на 17 пар цягнікоў, якія курсiруюць ў прамых зносінах Беларусь—Расія, то зараз гэты спіс пашыраны да 32 пар цягнікоў. У тым ліку з 15 снежня можна скарыстацца паслугай электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў на наступныя цягнікі: № 26/25 Мінск—Масква, № 28/27 Брэст—Масква, № 50/49 Брэст—Санкт-Пецярбург, № 58/57 Гродна—Санкт-Пецярбург, № 64/63 Мінск—Новасібірск, № 66/65 Мінск—Мурманск і інш.

 

На цягнікі, што едуць ў зносінах Беларусь—Расія праз тэрыторыі трэціх краін (напрыклад, цягнік № 302 Мінск—Адлер, які ідзе транзітам праз Украіну), новаўвядзенне не распаўсюджваецца.

Беларуская чыгунка працягне працу па ўдасканаленні анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Таксама прапрацоўваецца пытанне ўкаранення паслугі электроннай рэгістрацыі пры аплаце білетаў на цягнікі ў зносінах з Літвой і Украінай.

Нагадваем, пры куплі праязнога дакумента праз Інтэрнэт можна скарыстацца дадатковай паслугай электроннай рэгістрацыі на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў межах Беларусі; на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ў прамых зносінах Беларусь—Расія, а таксама на цягнік Мінск—Рыга.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год