Беларуская чыгунка на станцыі Мінск-Пасажырскі выдзеліла спецыялізаваную касу для афармлення білетаў, аплачаных праз Інтэрнэт
05 снежня 2013
З мэтай павышэння ўзроўню абслугоўвання і якасці паслуг Беларуская чыгунка выдзеліла на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі спецыялізаваную касу № 8 для афармлення праязных дакументаў, аплачаных праз Інтэрнэт. З 5 снежня пасажыры, якія аплацілі білеты праз Інтэрнэт, абслугоўваюцца ў гэтай касе ў першачарговым парадку. Каса размешчана ў левым крыле будынка вакзала. Рэжым работы — кругласутачны.
Адкрыццё спецыялізаванай касы абумоўлена ростам аб'ёму анлайн-продажаў білетаў праз сайт Беларускай чыгункі. Так, у лістападзе бягучага года праз Інтэрнэт было аплачана больш за 69 тыс. праязных дакументаў, што амаль у тры разы перавышае ўзровень студзеня 2013 года.
Акрамя таго, у Мінску з 5 снежня адкрыты чыгуначныя касы па афармленні праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа ў новым павільёне на платформе №1 прыпыначнага пункта Інстытут Культуры. Касы размешчаны каля прыпынку гарадскога транспарту «Таварная». Час работы — з 6:30 да 19:20.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год