Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адкрыццё пасля рэканструкцыі аб'ектаў пасажырскага комплексу станцыі Брэст-Цэнтральны адбудзецца ў Брэсце 19 снежня

18 снежня 2013

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункі, Брэсцкага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.

Рэканструкцыю пасажырскага комплексу станцыі Брэст-Цэнтральны Беларуская чыгунка распачала ў 2008 годзе. Гэты праект рэалізуецца ў некалькі этапаў і прадугледжвае рэканструкцыю трох асноўных аб'ектаў — Маскоўскага боку, Варшаўскага боку і будынка чыгуначнага вакзала.

 

19 снежня будуць адкрыты аб'екты завершанай 2-й чаргі рэканструкцыі будынка чыгуначнага вакзала. Яе вынікам сталі рэстаўрацыя фасада будынка, упарадкаванне залы чакання на 240 пасадачных месцаў, залы чакання павышанай камфортнасці на 50 месцаў, залы чакання для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, бара і бістро, аўтаматычных і стацыянарнай камер захоўвання, пакояў адпачынку, а таксама памяшканняў па забеспячэнні комплексу паслуг пасажырам (абменны пункт, аптэчны кіёск, банкамат, медпункт і інш.)

Для забеспячэння максімальна зручных для пасажыраў умоў ўваходы ў будынак вакзала выкананы з прымяненнем аўтаматычных рассоўных дзвярэй, залы чакання абсталяваны сістэмай бесправаднога доступу ў інтэрнэт. Створана сістэма прасторавага арыентавання з ужываннем паказальнікаў на беларускай і англiйскай мовах. Візуальна-адрасная інфармацыя прадстаўлена на сучасных табло, якія дазваляюць адлюстроўваць звесткi ў розных фарматах і забяспечваць іх аператыўнае змяненне.

Акрамя таго, у выніку рэканструкцыі створана безбар'ернае асяроддзе. Падыходы да будынка вакзала выкананы з ужываннем тактыльнай пліткі. У будынку вакзала ëсць не толькі асобная зала чакання, але і санвузел, пакоі адпачынку, абсталяваныя для камфортнага чакання і пражывання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год