Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені—верасні аб'ём перавозак пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній на 28,9%
16 кастрычніка 2013
Цягнікамі гарадскіх ліній у студзені—верасні бягучага года было перавезена 1,45 млн пасажыраў. Гэта перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 28,9% .
Усяго па Беларускай чыгунцы за 9 месяцаў было перавезена 76,3 млн пасажыраў. У тым ліку ў міжрэгіянальных зносінах аб'ём перавозак пасажыраў склаў 10,2 млн чалавек, што перавысіла ўзровень студзеня—верасня мінулага года на 12,5% .
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год