Амаль 6 тысяч пасажыраў перавёз дадатковы цягнік, прызначаны беларускай магістраллю на час правядзення ХХII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
19 ліпеня 2013
За час ХХII фестывалю паслугамі цягніка, які курсіраваў паміж Мінскам і Віцебскам, скарысталіся 5 854 пасажыры. Беларуская чыгунка ўжо чацвёрты год запар арганізоўвае рух дадатковага цягніка ў зносінах Мінск-Віцебск на час правядзення «Славянскага базару».
Штогод праект карыстаецца папулярнасцю ў пасажыраў, у тым ліку і дзякуючы зручнаму раскладу руху цягніка.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год