Беларуская чыгунка 20 верасня 2023 года адправіла 1000-ы кантэйнерны цягнік з Беларусі ў Кітай!
21 верасня 2023
1000 кантэйнерных цягнікоў – гэта больш за 60 тысяч кантэйнераў, у якіх з Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку была адпраўлена прадукцыя айчынных прадпрыемстваў: угнаенні, прадукцыя дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання і інш. Дарэчы, калі ўсе гэтыя цягнікі аб'яднаць у адзін, то яго даўжыня складзе больш за 800 кіламетраў, што перавышае адлегласць ад Мінска да Масквы.
Пагрузка і фарміраванне кантэйнерных цягнікоў ажыццяўляюцца на 18 станцыях Беларускай чыгункі, адкуль яны адпраўляюцца ў больш чым 30 гарадоў 13 правінцый Кітая.
Юбілейны 1000-ы кантэйнерны цягнік даставіць у Кітай беларускія калійныя ўгнаенні.
Дастаўка грузаў чыгуначным транспартам у кантэйнерах па сухапутным маршруце – гэта найбольш аптымальнае і канкурэнтнае лагістычнае рашэнне па арганізацыі перавозкі экспартнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай. У сярэднім састаў пераадольвае адлегласць ад станцыі адпраўлення да мяжы з Кітаем за 7-10 сутак, што з'яўляецца бясспрэчнай перавагай у параўнанні з іншымі спосабамі дастаўкі.
Кантэйнерныя перавозкі ў Кітай – адно з найважнейшых стратэгічных напрамкаў пастаўкі айчыннай прадукцыі на экспарт. Беларуская чыгунка праводзіць сістэмную і мэтанакіраваную работу па нарошчванні аб'ёмаў перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Беларусь–Кітай у рамках праекта «Адзін пояс, адзін шлях».
Даведачна: у 2021 годзе з Беларусі ў Кітай быў адпраўлены 151 кантэйнерны цягнік, а ў 2022 годзе – 988 цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ