Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Па папярэдніх дадзеных у 2021 годзе Беларуская чыгунка перавезла больш за 1 млн. 245 тыс. кантэйнераў

04 студзеня 2022

Па папярэдніх выніках работы за 2021 год Беларуская чыгунка перавезла больш за 1 млн. 245 тыс. кантэйнераў у ДФЭ (дваццаціфутавым эквіваленце), што на 25% больш, чым у 2020 годзе.

Аб'ём транзітных кантэйнерных перавозак павялічыўся на 29% і склаў каля 930 тыс. кантэйнераў у ДФЭ, у тым ліку ў зносінах Кітай–Еўропа–Кітай ён узрос у 1,3 разы.

У цяперашні час кантэйнерныя цягнікі звязваюць 60 гарадоў Кітая са 170 гарадамі 23 краін Еўропы.

У сярэднім у суткі па Беларускай чыгунцы забяспечваецца транзітны праход і тэрмінальная апрацоўка каля 25 кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай.

Таксама, у 2021 годзе БЧ працягнула работу па стварэнні неабходных умоў для нарошчвання аб'ёмаў экспартных паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у кантэйнерах.

Так, за 2021 год аб'ём экспартных перавозак грузаў у кантэйнерах павялічыўся на 14% і склаў па папярэдніх дадзеных больш за 70 тыс. гружаных кантэйнераў у ДФЭ, з іх у напрамку Кітая перавезена парадку 24 тыс.гружаных кантэйнераў у ДФЭ або 105% да ўзроўню 2020 года.

Развіццё экспартных перавозак і прасоўванне беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту з'яўляюцца найважнейшымі стратэгічнымі напрамкамі для Беларускай чыгункі.

Сёння, дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню з усімі ўдзельнікамі рынку транспартных паслуг і дзелавым кантактам, усталяваным з прадстаўнікамі 15 рэгіёнаў Кітая, дастаўка прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у гэтую краіну забяспечваецца на працягу двух тыдняў, як да чыгуначных станцый, так і далей аўтатранспартам у любую яе кропку, уключаючы паслугу «апошняй мілі».

У 2022 годзе Беларускай чыгункай будзе прадоўжана работа па развіццю транзітных перавозак, у тым ліку і задзейнічанне інфраструктуры ўсіх беларуска-польскіх памежных пераходаў.

Таксама асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням далейшага развіцця экспартных перавозак прадукцыі суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь на знешнія рынкі збыту, у першую чаргу ў Кітай і краіны ЕАЭС.

Беларуская чыгунка дзякуе сваім кліентам і партнёрам за сумесную работу ў 2021 годзе і запрашае да далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з мэтай рэалізацыі новых кантэйнерных сэрвісаў і развіцця існуючых праектаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2022 год