Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1 мільён кантэйнераў у ДФЭ перавезла Беларуская чыгунка з пачатку 2021 года

21 кастрычніка 2021

З пачатку 2021 года Беларуская чыгунка забяспечыла перавозкі больш за 1 000 000 кантэйнераў у ДФЭ ва ўсіх відах зносін. Сямізначнай адзнакі кантэйнерныя перавозкі дасягнулі ўжо ў кастрычніку, тады як у 2020 годзе гэты паказчык дасягнуты па выніках перавозак за 12 месяцаў.

Такія вынікі работы кантэйнернага бізнес-блока сталі магчымы дзякуючы планаванню і эфектыўнаму ўзаемадзеянню Беларускай чыгункі з усімі суб'ектамі гаспадарання па павелічэнні аб'ёму перавозак грузаў у кантэйнерах унутры рэспублікі, а таксама з улікам росту экспартных і транзітных перавозак.

За 9 месяцаў 2021 года аб'ём транзітных кантэйнерных перавозак павялічаны ў 1,4 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. Значная доля гэтага аб'ёму – вынік работы Беларускай чыгункі з чыгункамі Расіі і Казахстана ў рамках сумеснага праекта АТ «АТЛК ЕРА».

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння прасоўвання беларускіх экспартных грузаў на знешнія рынкі збыту. Так, экспартныя перавозкі грузаў у кантэйнерах па выніках работы за 9 месяцаў 2021 года павялічаны на 15%.

У бягучым годзе актыўна развіваюцца і ўнутрырэспубліканскія перавозкі грузаў у кантэйнерах, аб'ём якіх павялічаны на 17%.

Беларуская чыгунка запрашае зацікаўленых суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь і замежных партнёраў да рэалізацыі сумесных сэрвісаў і развіцця бізнесу кантэйнерных перавозак.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год