Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускай чыгункай забяспечаны пачатак рэалізацыі новага праекта па перавозцы кантрэйлераў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі

26 мая 2020

Беларускай чыгункай сумесна з Калінінградскай чыгункай, ПАТ «ТрансКонтейнер», а таксама прадстаўнікамі бізнес-супольнасці (ГК «ДЕЛО», ГД «Экополимеры», ТАА «Стройкерамика», ТАА «Лазурит Карго») арганізавана кантрэйлерная перавозка па маршруце Калінінградская вобласць–Літва–Беларусь–Масква і Маскоўская вобласць.

Беларускай чыгункай у 2020 годзе з улікам зваротаў бізнес-супольнасці Калінінградскай вобласці прадастаўлены канкурэнтаздольныя тарыфныя ўмовы на транзітныя кантрэйлерныя перавозкі.

7 мая 2020 г. на Калінінградскай чыгунцы быў дадзены старт першай кантрэйлернай адпраўкі ў саставе кантэйнернага цягніка. Тэрмін дастаўкі кантрэйлернай платформы з аўтамабільным паўпрычэпам транзітам праз Беларусь да Маскоўскай вобласці склаў каля двух сутак. Гэта ў 2 разы хутчэй, чым перавозка аўтатранспартам, пры супастаўным кошце.

20 мая адбылася зваротная загрузка. 23 мая 2020 г. кантрэйлер з грузам прыбыў на станцыю Калінінград-Сартавальны Калінінградскай чыгункі.

Сумесны праект накіраваны на павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю. Плануецца, што кантрэйлерныя перавозкі ў саставе кантэйнерных цягнікоў па маршруце Калінінград–Масква будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове.

Новы сэрвіс дае магчымасць планаваць дастаўку грузаў дакладна ў тэрмін, паколькі рух кантэйнерна-кантройлернага цягніка арганізаваны па жорсткім графіку.

Кантрэйлерная тэхналогія – арганізацыя дастаўкі камбінаваным транспартам, пры якой большую частку маршруту грузы ў аўтамабільных прычэпах перамяшчаюцца на спецыяльных кантрэйлерных чыгуначных платформах, а апошнія кіламетры ад станцыі прызначэння да кліента дастаўляюцца зноў па аўтадарозе. Гэта дае магчымасць скараціць агульны час у шляху, у тым ліку пры перасячэнні граніц без затрымак на аўтамабільных пунктах пропуску, вызваліць парк аўтамабільных цягачоў, скараціць расходы на паліва і зберагчы працоўны час вадзіцеляў, а таксама знізіць аварыйнасць на аўтадарогах і паменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Кантрэйлерная тэхналогія дазваляе пашырыць круг кліентаў чыгункі і пераключыць груз з аўтамабільнага транспарта на чыгуначны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць