Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прымае меры па павелічэнні аб'ёмаў пагрузкі лясных грузаў

03 красавіка 2019

У студзені—сакавіку 2019 г. па заяўках грузаадправіцеляў Рэспублікі Беларусь пагружана больш 239 тысяч вагонаў перавозчыка, што склала 103% да аналагічнага перыяду 2018 года, пры гэтым доля пагрузкі лясных грузаў у вагонах — больш за 25%, перавезена 12,5 мільёнаў тон грузаў .

У 2018 годзе БЧ забяспечаны рост пагрузкі грузаў на ўзроўні 102,5% да 2017 года, у тым ліку чорных металаў — 102,6%, удабрэнняў — 103,8%, прамысловай сыравіны — 104,7%, нафты і нафтапрадуктаў —103,8%, лясных грузаў — 102,9%.

Ва ўмовах росту аб'ёмаў перавозак вялікае значэнне маюць эфектыўная лагістыка паставак лясных грузаў, своечасовы іх прыём і вяртанне парожняга рухомага саставу замежнымі перавозчыкамі.

Пытанні забеспячэння рухомым саставам перавозак грузаў лясной галіны знаходзяцца на пастаянным кантролі. Беларускай чыгункай прымаюцца ўсе неабходныя меры па паляпшэнню якасных паказчыкаў выкарыстання грузавых вагонаў, ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з чыгуначнымі адміністрацыямі і перавозчыкамі, накіраваныя на своечасовы зварот рухомага саставу. У 2018 годзе па ініцыятыве БЧ ва ўзаемадзеянні з Мінлясгасам арганізавана маршрутызацыя перавозак, якая дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць чыгуначны рухомы састаў. Такія цягнікі фарміруюцца ў месцах масавай пагрузкі на станцыях Барысаў, Ганцавічы, Магілёў, Навабеліцкая, Рэчыца, Васілевічы, Хойнікі, Козенкі, Орша, Пінск.

БЧ рэгулярна праводзяцца сустрэчы з кіраўніцтвам Мінлясгаса і канцэрна «Беллеспаперапрам» для вырашэння праблемных пытанняў: арганізацыі ўзаемадзеяння з замежнымі пакупнікамі па забеспячэнню своечасовай выгрузкі, змене існуючых умоў экспартных паставак лясных грузаў, выкарыстанні ўласнага рухомага саставу або прыватных вагонаў розных аператарскіх кампаній.

З мэтай забеспячэння патрэбнасцей у грузавых перавозках прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь БЧ абнаўляе парк вагонаў, у 2019 годзе плануецца набыць — 1640 паўвагонаў і 300 крытых вагонаў.

Таксама Беларуская чыгунка выкарыстоўвае новыя тэхналогіі транспарціроўкі лясных грузаў у кантэйнерах. Сярод пераваг кантэйнерных адправак — гібкая лагістыка як з пункту гледжання велічыні партый адправак, так і геаграфіі.

У сакавіку гэтага года Беларуская чыгунка запусціла новы рэгулярны кантэйнерны цягнік па маршруце Беларусь—Румынія з экспартнай прадукцыяй прадпрыемстваў лясной галіны. Цягнік адправіўся 5 сакавіка са станцыі Ганцавічы ў адрас грузаатрымальніка — буйной румынскай кампаніі. У састаў цягніка ўключаны 124 кантэйнера, якія размяшчаюцца на 31 спецыялізаванай фітынгавай платформе (па 4 кантэйнера на кожнай). Для перавозкі дадзенай прадукцыі выкарыстоўваюцца кантэйнеры павышанай умяшчальнасці — тыпу «Open Top». Новы лагістычны праект арганізаваны дзяржаўным прадпрыемствам «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі (БТЛЦ) у партнёрстве з кампаніямі Rail Cargo Logistics d. o. o. (Славенія) і ЗахідТрансСэрвіс (Украіна).

Адной з галоўных пераваг новага кантэйнернага цягніка з'яўляецца прадуманая лагістыка, аснову якой складае час дастаўкі грузу — 39 гадзін. Запланаваны аб'ём грузаў на 2019 г. — 120 тысяч тон. Адпраўку прадукцыі новым цягніком змогуць ажыццяўляць ўсе бліжэйшыя лясгасы рэгіёну, у якіх дастаткова рэсурсу і аб'ёмаў. Гэта тэхналогія можа быць распаўсюджана на краіны Балтыі і Польшчу.

Комплексны падыход і ўзгодненыя сумесныя дзеянні з Мінлясгасам будуць садзейнічаць забеспячэнню перавозак грузаў лясной галіны ў заяўленых аб'ёмах.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год