Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка і іншыя ўдзельнікі праекта цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» абмеркавалі перспектывы яго развіцця на нарадзе ў Тбілісі

17 лістапада 2015

Нарада прайшла ў Тбілісі (Грузія) 1112 лістапада. У ей прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, АТ «Літоўскія чыгункі», Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны, ГП «Чыгунка Малдовы», АТ «ЧФР Марфа» (Румынія), АТ «Грузінская чыгунка», а таксама аператары па пытаннях курсіравання цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг».

У парадак дня было ўключана 13 пытанняў. Удзельнікі нарады падвялі вынікі эксплуатацыі цягніка ў бягучым годзе, абмеркавалі далейшае развіццё праекта і перспектывы яго пашырэння. Так, бакі выказалі згоду працягваць працу па пашырэнні геаграфіі цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» у прыватнасці з прыцягненнем да праекту чыгунак Азербайджана, што дазволіць стварыць магчымасць для прыцягнення грузапатоку з краін Цэнтральнай Азіі і Кітая на калідоры ТРАСЕКА.

Асобная ўвага была ўдзелена абмеркаванню тарыфных умоў на наступны год і захаванню іх канкурэнтаздольнасці. Бакі дамовіліся захаваць у першым паўгоддзі 2016 года дзеючы ў 2015 годзе ўзровень тарыфаў на транзітныя перавозкі кантэйнераў у складзе цягніка «Вікінг».

Таксама было прынята рашэнне аб актуалізацыі пагаднення аб перавозках грузаў цягніком камбінаванага транспарту «Вікінг» і зацверджаны план дзеянняў па развіцці праекта на 2016 год.

Па выніках нарады быў падпісаны пратакол.

Цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» з'яўляецца сумесным праектам чыгунак Літвы, Украіны і Беларусі, стывідорных кампаній і партоў Клайпеда, Ільічоўск і Адэса. Маршрут праходзіць праз Украіну, Беларусь і Літву і злучае ланцуг марскіх кантэйнерных і кантрэйлерных ліній Балтыйскага рэгіёну з аналагічнай сістэмай Чорнага, Міжземнага і Каспійскага мораў. У цяперашні час праводзіцца актыўная праца, накіраваная на падаўжэнне маршруту цягніка «Вікінг» у напрамку Турцыі з далейшай перспектывай падаўжэння ў Азербайджан і праз Каспійскае мора ў Казахстан.

У студзенікастрычніку бягучага года па Беларускай чыгунцы цягніком «Вікінг» было перавезена больш за 33 тыс. кантэйнераў у ДФЭ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год