Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені—красавіку аб'ём перавозак грузаў на экспарт на 12,2%

22 мая 2014

У студзені—красавіку бягучага года аб'ём вывазу грузаў па Беларускай чыгунцы на экспарт амаль у 4 разы перавысіў аб'ём увозу. Вываз грузаў чыгуначным транспартам дасягнуў 13,7 млн т, што на 12,2% больш за ўзровень студзеня—красавіка 2013 года. У тым ліку вываз будаўнічых грузаў павялічыўся па выніках 4 месяцаў у 2,2 разы да ўзроўню таго ж перыяду мінулага года, хімічных і мінеральных угнаенняў — у 1,4 разы, цэменту — на 79,5%, лясных грузаў — на 27,3%.

Ўстойлівая тэндэнцыя росту аб'ёму экспартных перавозак па выніках чатырох месяцаў, у прыватнасці, назіралася пры вывазе грузаў ў Расію і Казахстан у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. На экспарт у гэтыя дзве краіны па БЧ было перавезена 3,2 млн т грузаў, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду 2013 года ў 1,5 разы.

Усяго ў студзені—красавіку па Беларускай чыгунцы было перавезена 46 млн т грузаў, што перасягнула ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 2,6%.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год