Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў I квартале закупіла 390 грузавых паўвагонаў

03 мая 2013

Беларуская чыгунка ў студзені–сакавіку бягучага года закупіла 390 паўвагонаў вытворчасці СЗАА «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод».

У наш час грузавыя вагоны пастаўляюцца на магістраль паводле заключаных дагавораў у адпаведнасці з зацверджанымі графікамі паставак. Усяго ў 2013 годзе Беларускай чыгункай заключаны дагаворы з айчыннымі прадпрыемствамі на набыццё 1790 грузавых вагонаў. З іх — 850 паўвагонаў, 690 цыстэрнаў, 250 збожжавозаў.

 

З мэтай павышэння канкурэнтаздольнасці паслуг чыгуначнага транспарта, развіцця транзітнага патэнцыялу Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу абнаўленню вагоннага парку. За апошнія 5 гадоў чыгунка закупіла амаль 8000 грузавых вагонаў. Толькі за 2012 год працэнт зносу вагоннага парку быў зніжаны з 58,3% да 45,8%, што дазволіла зменшыць затраты на рамонтныя праграмы, павялічыць бяспеку руху і захаванасць грузаў, якія перавозяцца.

Вялікая ўвага надаецца развіццю вытворчых магутнасцяў па рамонце вагонаў. У снежні 2012 года быў уведзены ў эксплуатацыю аўтаматызаваны тэхналагічны комплекс па рамонце колавых пар у Баранавіцкім вагонным дэпо. Праводзіцца рэканструкцыя прамывачна-прапарачной станцыі Барбараў з укараненнем сучаснай рэсурсазберагальнай тэхналогіі прамывання вагонаў-цыстэрнаў і рэалізацыя шэрагу іншых праектаў.

Сёння тэхнічнае абслугоўванне і правядзенне планавых відаў рамонту грузавых вагонаў Беларускай чыгункі, а таксама іх падрыхтоўку пад пагрузку забяспечваюць 12 вагонных дэпо, з іх 8 — рамонтных і 4 — эксплуатацыйных, а таксама 2 прамывачна-прапарачныя станцыі. Усе вагонныя дэпо абсталяваны сучасным метралагічным, дыягнастычным, тэхналагічным і спецыялізаваным абсталяваннем.

Рамонтныя вагонныя дэпо робяць планавыя віды рамонтаў усіх тыпаў грузавых вагонаў чыгунак каляіны 1520 мм інвентарнага парку Беларускай чыгункі, уласнасці прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і Балтыі. У 2012 годзе ў рамонтных вагонных дэпо беларускай магістралі быў праведзены планавы рамонт амаль 22000 грузавых вагонаў. У тым ліку было адрамантавана 6905 прыватных вагонаў краін СНД і Балтыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год