Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае маштабную працу па развіццi станцыі Сітніца

30 красавіка 2013

Беларуская чыгунка працягвае маштабную працу па забеспячэннi перавозкі ўзрастаючых аб'ёмаў будаўнічых матэрыялаў, выпрацоўваемых РУПП «Граніт».

Гэтая праца прадугледжвае праектаванне і будаўніцтва аб'ектаў «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё» і «Узмацненне прапускной здольнасці ўчастка Лунінец–Сітніца». Першы аб'ект прадугледжвае развіццё станцыі Сітніца, якое праводзiцца ў дзве чаргі.

 

Па першай чарзе аб'екта «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё» беларуская магістраль ужо выканала будаўніцтва двух дадатковых пуцей з перабудовай стрэлачных гарлавін, сетак сувязі і электразабеспячэння, пабудаваны платформа з пасажырскім павільёнам, пешаходная дарожка да падземнага пераходу, аўтамабільная пляцоўка. Зараз чыгунка вядзе будаўніцтва другой чаргі аб'екта. Праектам прадугледжана будаўніцтва яшчэ пяці пуцей (двух сартавальных і трох пуцей прыёму), будаўніцтва мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі станцыі (МПЦ), бытавых і службова-тэхнічных будынкаў, пешаходнага тунэля. Ужо выкладзена два пуці, сабрана 15 стрэлачных пераводаў, падыходзяць да завяршэння работы па будаўніцтву адміністрацыйна-бытавога корпуса, вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Завяршаюцца работы па будаўніцтве падземнага пешаходнага ўчастка пад існуючымі пуцямі. Увод тунэля плануецца ў чэрвені 2013 гада. Завяршыць другую чаргу аб'екта беларуская магістраль плануе ў 2014 годзе.

Існуючае пуцявое развіццё станцыі дазваляе перапрацаваць штосутачна да 900 вагонаў.

Паралельна для павелічэння прапускной здольнасці ўчастку Сітніца–Лунінец запланавана будаўніцтва другога пуцi на ўчастку Сітніца–Лахва. Гэтыя работы прадугледжаны будаўніцтвам аб'екта «Узмацненне прапускной здольнасці ўчастка Лунінец–Сітніца». Беларуская магістраль плануе ажыццявіць рэканструкцыю станцыі Сянкевічы з укладкай трэцяга прыёма-адпраўнога пуцi і заменай устройстваў ЭЦ, абсталяванне перагонаў Мікашэвічы–Сітніца, Сітніца– Сянкевічы–Лахва сістэмамі інтэрвальнага рэгулявання рухам цягнікоў праз АЛСО, рэканструкцыю дзевяці мастоў і іншыя работы. Пачаць будаўніцтва чыгунка мае намер у другім паўгоддзі бягучага года.

З уводам новых магутнасцей пасля завяршэння аб'ектаў «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё» і «Узмацненне прапускной здольнасці ўчастку Лунинец–Сітніца» Беларуская чыгунка будзе мець магчымасць забяспечыць заяўленыя аб'ёмы пагрузкі да 1050 вагонаў у суткі.

Наша даведка:

Станцыя Сітніца з'яўляецца адной з самых буйных станцый Беларускай чыгункі. Асноўны кірунак працы — пагрузка гранітнага шчэбню. Сёння тут адгружаецца шчэбень і гранітны адсеў на адрас больш 1500 спажыўцоў Рэспублікі Беларусь, а таксама на экспарт у Расію і краіны Балтыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Тэгі: Сітніца
Да спісу навін за 2013 год