Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Электравозы БКГ1 сертыфікаваны для міжнародных маршрутаў

19 сакавіка 2013

Беларуская чыгунка атрымала сертыфікат, які дазваляе эксплуатаваць электравозы БКГ1 ў міжнародных зносінах. Дакумент, які пацвярджае адпаведнасць патрабаванням «НБ ЖТ ЦТ 04-98 электравозы. Нормы бяспекі" і «тэхнічным патрабаванням Беларускай чыгункі", выдаў орган па сертыфікацыі — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту.

Кантракт на правядзенне сертыфікацыі з БелДУТ заключыў вытворца лакаматываў БКГ1 — Датунскi электравозабудаўнічы завод. Пасля таго, як усе тэхнічныя і юрыдычныя фармальнасці і працэдуры былі пройдзены, кітайскія партнёры перадалі дакумент калегам з Упраўлення Беларускай чыгункі.

Наяўнасць сертыфіката была адной з умоў пастаўкі з Кітая ў Беларусь яшчэ шасці электравозаў БКГ1. Заводская прыёмка трэцяй партыі кітайскай чыгуначнай тэхнікі праходзіць на Датунскiм электравозабудаўнічым заводзе з 18 па 20 сакавіка 2013 года. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць кіраўніцтва і спецыялісты Беларускай чыгункі.

 

Электравоз БКГ1 валодае павышанай магутнасцю і здольны весці грузавыя саставы вагой да 8 000 тыс. тон (каля 90 вагонаў). Гэта дазваляе пашырыць магчымасці Беларускай чыгункі па перавозцы транзітных грузаў, скарачае час на манеўровыя працы і павялічвае прапускную здольнасць магістралі.

Закупка новай чыгуначнай тэхнікі — гэта частка рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь да 2015 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год