Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы павялічыўся ў 2012 годзе на 16,6%

21 студзеня 2013

Па Беларускай чыгунцы ў мінулым годзе ўсімі кантэйнернымі цягнікамі было перавезена 261 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавысіла ўзровень 2011 года на 16,6%.

Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы. У 2012 годзе было арганізавана два новыя праекты па перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі – па беларускай магістралі пачаў курсаваць кантэйнерны цягнік па маршруце Гiнген (Германія)–Брэст–Масква–Гiнген і кантэйнерны цягнік з камплектуючымі для зборкі аўтамабіляў Ford па маршруце Цярэспаль (Польшча)–Брэст–Елабуга (Расія)–Цярэспаль.

 

На сённяшні дзень па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсуюць 11 кантэйнерных цягнікоў. На магістралі для ўсіх кантэйнерных цягнікоў ўстаноўлены канкурэнтаздольныя тарыфы, забяспечваецца паскораная перапрацоўка кантэйнераў і вагонаў з грузам на перадаткавых станцыях, іх праход па тэрыторыі Беларусі ў кароткія тэрміны і па цвёрдаму раскладу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год