Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Новы рэкорд сярэднясутачнай пагрузкі – больш за 260 тысяч тон у суткі – ўстанавіла Беларуская чыгунка

11 снежня 2012

7-га снежня Беларуская чыгунка за суткі пагрузіла 4768 вагонаў або 261.273 тон грузаў. Тэхнічны план пагрузкі быў выкананы больш чым на 115%. Такога аб'ёму пагрузкі на Беларускай чыгунцы не назіралася за апошнія 15 гадоў. Да прыкладу, у мінулым годзе максімальны паказчык сярэднясутачнай пагрузкі не перавышаў 4336 вагонаў або каля 230 тыс. тон.

 

Сярод аддзяленняў чыгункі самы высокі паказчык 7 снежня быў зафіксаваны ў Баранавіцкім аддзяленні беларускай магістралі. Чыгуначнікі выканалі сутачны план больш чым на 150%. У цэлым тут пагрузілі 1794 вагоны або больш за 100 тыс. тон грузаў. Лепш за ўсё былі арганізаваныя работы на найбуйнейшых станцыях Баранавіцкага аддзялення: Сітніца, Рось і Аульс.

Дарэчы, рэкорд, усталяваны напярэдадні 150-гадовага юбілею Беларускай чыгункі, стаў своеасаблівым працоўным падарункам калектыву да свята. Беларуская чыгунка ў чарговы раз пацвердзіла, што з'яўляецца надзейным партнёрам і пастаянна працуе над удасканаленнем тэхналагічнага працэсу. 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: пагрузка
Да спісу навін за 2012 год