Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы павялічыўся ў студзені-лістападзе на 20,3%

26 снежня 2012

Па Беларускай чыгунцы ў студзені-лістападзе бягучага года ўсімі кантэйнернымі цягнікамі перавезена 244.600 кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавышае ўзровень аналагічнага перыяду 2011 года на 20,3%.

Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыi перавозак грузаў, Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі новых праектаў па перавозцы грузаў кантэйнернымі цягнікамі. У тым ліку два новыя праекты стартавалі ў 2012 годзе — па беларускай магістралі пачаў курсаваць кантэйнерны цягнік c прадукцыяй кампаніі Вosch Siemens Hausgeräte GmbH па маршруце Гiнген (Германія) — Брэст — Масква і кантэйнерны цягнік з камплектуючымі для зборкі аўтамабіляў Ford па маршруце Цярэспаль (Польшча)-Брэст-Елабуга (Расія).

На сённяшні дзень па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсуюць 11 кантэйнерных цягнікоў. На магістралі для ўсіх кантэйнерных цягнікоў ўстаноўлены канкурэнтаздольныя тарыфы, забяспечваецца паскораная перапрацоўка кантэйнераў і вагонаў з грузам на перадатачных станцыях, іх праход па тэрыторыі Беларусі ў кароткія тэрміны і па цвёрдым раскладзе.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2012 год