Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Конкурс на лепшае асвятленне дзейнасці магістралі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе

25 лютага 2014

Палажэнне аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі

Заяўка на ўдзел у Конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі

Мэтай конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці беларускай магістралі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе з'яўляецца інфармаванне грамадскасці аб ролі Беларускай чыгункі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

 

У конкурсе могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, найбольш папулярныя Інтэрнэт-рэсурсы. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць прадстаўнікі СМІ.

На конкурс могуць прадстаўляцца работы, апублікаваныя ў СМІ ці работы, якiя выйшлi ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 1 кастрычніка бягучага года.

Па выніках разгляду накіраваных на Конкурс матэрыялаў конкурсная камісія вызначае пераможцаў па наступных групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя праграмы, радыёпраграмы, фотарэпартажы ў намінацыях:

  • «Магістраль 21 стагоддзя» (матэрыялы аб асвятленні дзейнасці магістралі, паслугах па перавозцы грузаў і пасажыраў, якiя рабiць кампанiя, і мерапрыемствах, што праводзяцца БЧ па іх удасканаленні, аб укараненні сучасных тэхналогій, мерах, якія прымаюцца і рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны;
  • «Ёсць такая прафесія — чыгуначнік» (матэрыялы аб розных чыгуначных прафесіях, працоўных дынастыях);
  • «З клопатам пра людзей» (матэрыялы на тэму сацыяльнай палітыкі БЧ — адукацыя, культура, спорт, санаторна-курортнае лячэнне, ветэраны, прафілактыка невытворчага траўматызму на чыгуначным транспарце);
  • У гонар 70-годдзя гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — «Паклонімся вялікім тым гадам» (матэрыялы аб дзейнасці БЧ у разрэзе гістарычнай падзеі: каштоўныя экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях, дакументальныя сведкі вайны, рэдкія фотаматэрыялы і архіўныя дакументы, сямейныя рэлікві, па месцах баявой славы, пра ўклад чыгуначнікаў у Перамогу і г. д.);
  • Спецыяльная намінацыя «Асвятленне пытанняў сацыяльнага партнёрства» (матэрыялы аб рэалізацыі сумесных праектаў па сацыяльнай падтрымцы работнікаў і непрацуючых пенсіянераў, правядзенні сумесных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, ўзаемадзеянні з прафсаюзнымі арганізацыямі, ўмацаванні прафсаюзнага руху і інш) ажыццяўляецца за кошт сродкаў Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца ў пісьмовым выглядзе да 30 кастрычніка ўключна і накіроўваюцца на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Леніна 17, Упраўленне Беларускай чыгункі, аддзел ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы.

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефонах (+375 17) 225 04 41, 225 05 30, 225 96 12.

Да спісу навін за 2014 год