Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны абмеркавалі на БЧ

05 сакавіка 2024

4 сакавіка 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сустрэча працоўнага калектыву з намеснікам начальніка Упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры старшым саветнікам юстыцыі Сяргеем Шыкунцом. Ён падрабязна расказаў пра прычыны ўзбуджэння ў 2021 годзе крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Амаль за тры гады расследавання Генпракуратура раскрыла новыя падрабязнасці гібелі мірнага насельніцтва, зверстваў і бясчынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі нашай краіны. Акупацыя тэрыторыі БССР доўжылася 1133 дні. За гэты час было праведзена не менш за 187 карных аперацый. Поўнасцю або часткова знішчаны 12 287 населеных пунктаў. Загінуў кожны трэці беларус. У рамках крымінальнай справы было дапытана амаль 18 тыс. сведак, з якіх 8 тыс. – вязні канцлагераў. Адпрацоўка архіўных дадзеных працягваецца.

Таксама на сустрэчы размова ішла аб спробах патомкаў нацыстаў адрадзіць фашызм і перапісаць гісторыю нашай краіны. Як падкрэсліў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры, сучасная моладзь, на жаль, мала ведае праўду аб Вялікай Айчыннай вайне і ёй лёгка навязаць дэструктыўныя ідэі. Падзеі 2020 года сталі яркім прыкладам гэтаму. Сягоння нашай галоўнай задачай з'яўляецца данесці гэтую праўду да кожнага, каб захаваць мір і згоду ў нашым грамадстве.

Аналагічныя сустрэчы на тэму генацыду беларускага народа праходзяць у працоўных калектывах усіх арганізацый Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год