Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак абмеркавалі 5 сакавіка 2024 года кіраўнікі Беларускай і Кастрычніцкай чыгунак

06 сакавіка 2024

У рамках візіту дэлегацыі Кастрычніцкай чыгункі-філіяла ААТ «РЖД» у Рэспубліку Беларусь 5 сакавіка 2024 года ў Мінску адбыліся перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і начальніка Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» Віктара Галамолзіна. Мерапрыемства прайшло ў Цэнтры кіравання перавозкамі БЧ.

У ходзе сустрэчы падведзены вынікі арганізацыі пасажырскіх і грузавых перавозак у 2023 годзе, абмеркаваны перспектыўныя напрамкі іх развіцця ў 2024 годзе, а таксама пытанні ўзаемадзеяння па мадэрнізацыі участкаў інфраструктуры і пропуску цягніка.

Як падкрэсліў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, Беларуская і Кастрычніцкая чыгункі, аператыўна рэагуючы на змяненне транспартна-лагістычнага рынку, вызначылі і паспяхова рэалізуюць неабходныя мерапрыемствы па развіцці ўчасткаў чыгуначнай інфраструктуры ў напрамку партоў Паўночна-Заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі.

На перамовах адзначана, што выпрацаваныя сумесныя рашэнні і ўзгодненасць дзеянняў дазволяць Беларускай і Кастрычніцкай чыгункам у 2024 годзе забяспечыць бесперабойную работу чыгуначнага транспарту для задавальнення ўзрастаючых патрэб нашых краін у перавозках грузаў і пасажыраў.

Таксама кіраўнікі Беларускай чыгункі і Кастрычніцкай чыгункі-філіяла ААТ«РЖД» наведалі канцэрн «Белнафтахім», дзе была праведзена рабочая сустрэча з яго кіраўніцтвам, у рамках якой абмеркаваны бягучыя пытанні па арганізацыі ўзаемадзеяння пры пастаўках прадукцыі прадпрыемства на экспарт праз парты Паўночна-Заходняга рэгіёну Расійскай Федэрацыі, а таксама планы работы ў 2024 годзе і ў наступныя гады.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год