Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні вясенніх канікул Беларуская чыгунка ўзмацніла работу па прафілактыцы траўматызму сярод непаўналетніх

20 сакавіка 2024

У рамках акцыі «Дзеці і бяспека» работнікі Упраўлення і Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі сумесна з прадстаўнікамі органаў унутраных спраў 19 сакавіка 2024 года наведалі сярэднюю школу № 1 ім. В.Ф. Купрэвіча горада Смалявічы, дзе з навучэнцамі 5 і 9 класаў была праведзена гутарка, накіраваная на прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Перад школьнікамі выступілі першы намеснік начальніка службы аховы працы і прамысловай бяспекі Упраўлення Беларускай чыгункі Сяргей Пасуднеўскі, вядучы інжынер па ахове працы Мінскай дыстанцыі пуці Наталля Ахрамовіч і намеснік начальніка ўпраўлення грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Якубоўскі. Яны пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі правіламі паводзін на чыгунцы і адказалі на пытанні навучэнцаў.

Падчас сустрэчы дзецям прадэманстравалі тэматычныя ролікі і відэафільмы, раздалі памяткі і буклеты.

Акрамя таго, на прыпыначным пункце Зарэчнае чыгуначнікі сумесна з прадстаўнікамі праваахоўных органаў уручылі юным пасажырам прафілактычныя лістоўкі, у якіх даступнай мовай выкладзены правілы паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Нагадваем, што з 13 па 22 сакавіка 2024 года Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека», накіраваную на прафілактыку няшчасных выпадкаў з непаўналетнімі.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы бяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! І памятайце, чыгунка – зона павышанай небяспекі!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год