Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначылі лаўрэатаў прэміі імя машыніста У. А. Яцкевіча па выніках работы за 2023 год

13 сакавіка 2024

Лаўрэатамі прэстыжнай прэміі па бяспецы руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы па выніках работы за 2023 год сталі калектывы Віцебскага аддзялення чыгункі, станцыі Калій-3 Магілёўскага аддзялення, лакаматыўнага дэпо Гомель, прамывачна-прапарачнай станцыі Барбараў Гомельскага аддзялення, Брэсцкага вагоннага ўчастка, Аршанскай дыстанцыі пуці, Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Магілёўскай дыстанцыі электразабеспячэння, Віцебскгрузсэрвіс Віцебскага аддзялення, станцыі Жодзіна Мінскага аддзялення.

Прэмія таксама прысуджана калектывам колавага аддзялення № 61 участка па рамонце колава-каляжачнага абсталявання і механічнай апрацоўкі цэха па рамонце электрацягнікоў лакаматыўнага дэпо Баранавічы, колава-ролікавага ўчастка вагоннага дэпо Брэст, рэзерву праваднікоў Мінскага вагоннага ўчастка, пуцявой машыннай станцыі Брэст дзяржаўнага прадпрыемства «Рэмпуть Беларускай чыгункі», цэха №20 лінейнага вытворчага ўчастка сістэм дыягностыкі рухомага саставу Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, раёна кантактнай сеткі станцыі Гродна Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння, пункта камерцыйнага агляду вагонаў станцыі Мінск-Сартавальны, аднаўленчага цягніка Полацк.

Акрамя таго, лепшымі работнікамі, якія з'яўляюцца прыкладам у выкананні сваіх службовых абавязкаў, якія валодаюць неабходным узроўнем прафесійных кампетэнцый, якія дасягнулі высокіх вынікаў у забеспячэнні бяспекі руху цягнікоў прызнаны: начальнік раёна кантактнай сеткі Бобр Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння Сяргей Абашын, чыгуначны майстар Жлобінскай дыстанцыі пуці Сяргей Вараб'ёў, інжынер-электронік па рамонце электраабсталявання пасажырскіх вагонаў Гомельскага вагоннага ўчастка Аляксандр Грачонак, начальнік вагона-дэфектаскопа Цэнтра дыягностыкі аб'ектаў інфраструктуры БЧ Віталь Куцаеў, начальнік пункта тэхнічнага агляду Баранавіцкага вагоннага дэпо Андрэй Лашко, майстар пагрузачна-разгрузачных работ ТЭРДУП «Гомельчыгунтранс» Ігар Сільчанка, вядучы інжынер па бяспецы руху аддзела перавозак Баранавіцкага аддзялення Марына Скрыцкая, машыніст электравоза лакаматыўнага дэпо Мінск Ігар Фёдараў, начальнік участка Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Іван Шаболтас.

Усім лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і грашовыя прэміі.

Трэба адзначыць, што прэмія імя машыніста У.А. Яцкевіча прысуджаецца штогод па выніках работы за папярэдні год з мэтай матывацыі работнікаў на павышэнне ўзроўню забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і тэхнікі бяспекі, выхавання чыгуначнікаў на лепшых прыкладах выканання службовых абавязкаў і асабістага ўкладу кожнага ў агульную справу.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год