Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адкрыты дыялог з вучнямі. Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў наведаў Гомельскі каледж – філіял БелДУТа

22 сакавіка 2024

20 сакавіка 2024 года ў Гомельскім каледжы – філіяле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшла сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з навучэнцамі. Дадзены візіт – працяг дыялогу паміж кіраўніцтвам БЧ і моладдзю профільных навучальных устаноў. Уладзімір Міхайлавіч азнаёміўся з матэрыяльнай базай каледжа, наведаў эксперыментальныя лабараторыі і навучальныя класы, яму прадставілі ўнікальную музейную кампазіцыю, якая ўключае экспанаты на ваенную тэматыку і выставу тэхнічнай творчасці. Таксама Начальнік беларускай магістралі пагутарыў з выкладчыкамі, даў пажаданне дзецям.

Традыцыйна падчас сустрэчы была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Будучыня стальной магістралі залежыць ад нас». У адкрытай размове з навучэнцамі трэцяга і чацвёртага курсаў таксама прынялі ўдзел начальнік Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргей Ярашэвіч, начальнік службы арганізацыйна-кадравай работы Упраўлення БЧ Андрэй Кашко і выпускнікі каледжа розных гадоў – першы намеснік начальніка службы бухгалтарскага ўліку і метадалогіі – намеснік галоўнага бухгалтара чыгункі Тамара Макаранка, першы намеснік начальніка службы вагоннай гаспадаркі Аляксандр Дзінкевіч і намеснік начальніка службы лакаматыўнай гаспадаркі Упраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Цімашэнка.

Дыялог атрымаўся канструктыўным і карысным. Будучых чыгуначнікаў цікавілі асаблівасці работы на стальной магістралі, перспектывы далейшага працаўладкавання і кар'ернага росту, дзеючыя праграмы сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў, а таксама культурна-спартыўнае і грамадскае жыццё.

Для навучэнцаў Гомельскага каледжа – філіяла БелДУТа была праведзена віктарына, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі і горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі заслужаныя прызы.

Акрамя таго, за высокія дасягненні ў вучобе і рабоце лепшым навучэнцам і выкладчыкам Начальнік Беларускай чыгункі ўручыў граматы, падзякі, памятныя і каштоўныя падарункі.

У сваю чаргу прадстаўнікі каледжа паднеслі Уладзіміру Марозаву фотакалаж «Разам па дарозе супрацоўніцтва», дзе адлюстраваны мерапрыемствы, якія праводзяцца сумесна з БЧ, у 2023 і 2024 гадах.

Выступаючы перад навучэнцамі, Уладзімір Марозаў адзначыў, што выпускнікі Аршанскага, Гомельскага і Брэсцкага каледжаў – філіялаў БелДУТа складаюць аснову працоўнага калектыву Беларускай чыгункі. Ад маладых спецыялістаў залежыць будучыня нашай магістралі. Перад імі стаяць сур'ёзныя задачы далейшага развіцця транспартнай галіны, і ўскладаецца вялікая адказнасць па забеспячэнні бяспечнай работы чыгункі. Падобныя дыялогавыя пляцоўкі спрыяюць умацаванню ўпэўненасці дзяцей у тым, што яны зрабілі правільны выбар прафесіі.

Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год