Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

28 лютага 2024 года адбылася сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з навучэнцамі Аршанскага каледжа-філіяла БелДУТ

01 сакавіка 2024

У Аршанскім каледжы-філіяле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшла сустрэча Начальніка БЧ Уладзіміра Марозава з навучэнцамі і педагогамі. Уладзімір Міхайлавіч азнаёміўся з вучэбна-матэрыяльнай базай установы адукацыі, наведаў класы і лабараторыі, папрысутнічаў на ўроку па прадмеце «Тэхнічная эксплуатацыя чыгунак і бяспека руху».

У рамках сустрэчы была арганізавана дыялогавая пляцоўка з навучэнцамі трэцяга і чацвёртага курсаў, у якой прыняў удзел начальнік службы арганізацыйна-кадравай работы Упраўлення БЧ Андрэй Кашко, а таксама выпускнікі каледжа розных гадоў – галоўны эканаміст БЧ Віталь Жыгалаў, намеснік начальніка службы-начальнік Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак Фёдар Шулянкоў, першы намеснік начальніка службы справаводства і кантролю выканання Юрый Лянчэўскі і галоўны энергадыспетчар дарожны – намеснік начальніка службы электрыфікацыі і электразабеспячэння Упраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Грэзгуноў.

Адбылася адкрытая і шчырая размова. У асноўным хлопцы цікавіліся асаблівасцямі работы чыгуначнага транспарту на сучасным этапе, асноўнымі прыярытэтамі і напрамкамі яго далейшага развіцця, дзеючымі праграмамі сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў, а таксама праводзімай сярод моладзі прафарыентацыйнай работай.

У ходзе мерапрыемства навучэнцам выпускнога курса каледжа, якія паказалі высокія вынікі ў вучобе і падрыхтоўцы дыпломных работ, Начальнік Беларускай чыгункі ўручыў граматы і падарункі.

За шматгадовую добрасумленную працу і вялікі ўклад у падрыхтоўку кадраў для чыгуначнага транспарту дырэктар каледжа Алена Казлова была ўзнагароджана вышэйшай галіновай узнагародай – знакам «Ганаровы чыгуначнік».

Як адзначыў Уладзімір Марозаў, сустрэча ў Аршанскім каледжы – гэта працяг дыялогу паміж кіраўніцтвам БЧ і навучэнскай моладдзю профільных навучальных устаноў. У гэтым годзе ў планах правесці аналагічную сустрэчу ў г. Гомелі.

Завяршылася сустрэча святочным канцэртам, які падрыхтавалі навучэнцы Аршанскага каледжа.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год