Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1-3 сакавіка 2024 года адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках

04 сакавіка 2024

У мінулыя выхадныя адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па лыжных гонках. Ён праходзіў у спартыўна-біятлонным комплексе «Сялец» у Навагрудскім раёне. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды 6 аддзяленняў беларускай магістралі і Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе асабістае першынство сярод мужчын і жанчын, а таксама камандную эстафету. З істотным адрывам лыжнікі Мінскага аддзялення занялі 1 агульнакаманднае месца. Другое агульнакаманднае месца ў прадстаўнікоў Магілёўскага аддзялення, трэцяе – у каманды Гомельскага аддзялення.

Прызёрамі ў асабістых гонках сярод жанчын ва ўзроставай катэгорыі старэйшыя за 35 гадоў сталі: Ткачова Жанна (Гомельскае аддзяленне) – 1 месца, Бандарчык Ірына (Мінскае аддзяленне) – 2 месца і Таўсценка Надзея (Магілёўскае аддзяленне) – 3 месца. Ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў 1 месца ў Макей Ірыны (Мінскае аддзяленне), 2 месца ў Кабялка Кацярыны (Гомельскае аддзяленне), 3 месца заняла Гогарава Іна (Магілёўскае аддзяленне).

У асабістым заліку сярод мужчын ва ўзроставай катэгорыі старэйшыя за 35 гадоў 1 месца ў Осіпава Аляксея, які прадстаўляў Мінскае аддзяленне, 2 месца ў Акуліча Сяргея (Магілёўскае аддзяленне) і 3 месца заваяваў Круглоў Якаў (Віцебскае аддзяленне). Ва ўзроставай катэгорыі да 35 гадоў 1 месца заняў Астрэйка Сяргей (Баранавіцкае аддзяленне), 2 месца – Бондараў Аляксандр (Магілёўскае аддзяленне) і 3 месца – Арлоўскі Сяргей (Мінскае аддзяленне).

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны кубкамі, дыпломамі, медалямі і прызамі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год