На Беларускай чыгунцы прайшоў адкрыты чэмпіянат сярод моладзі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце і настольным тэнісе
11 снежня 2023
Cпаборніцтвы сярод лепшых спартсменаў з ліку маладых чыгуначнікаў адбыліся 9 снежня 2023 года ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды шасці аддзяленняў Беларускай чыгункі.
Маладыя чыгуначнікі змаглі прадэманстраваць свае магчымасці ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, плаванні, гіравым спорце, настольным тэнісе. Усе каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, згуртаванасць, спартыўны азарт і волю да перамогі.
У ходзе напружанай барацьбы перамогу атрымала каманда Мінскага аддзялення чыгункі, другое месца заваявалі прадстаўнікі Магілёўскага аддзялення чыгункі, а трэцяе месца на пераможным п'едэстале заняла каманда Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, кубкамі і памятнымі прызамі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год