Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ГА «БРСМ» падвялі вынікі працоўнага семестра 2023 года і намецілі планы па арганізацыі работы студатрадаў у 2024 годзе

08 снежня 2023

8 снежня 2023 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылася сумесная нарада БЧ і ГА «БРСМ» па пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на Беларускай чыгунцы ў 2024 годзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, кіраўнікі службаў і аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі, другі сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Прохараў і камісар Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Анастасія Яленская.

Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў на беларускай магістралі ў 2023 годзе і намецілі далейшыя напрамкі развіцця студатрадаўскага руху на Беларускай чыгунцы.

У 2023 годзе ў арганізацыях чыгункі працавалі больш за 650 студэнтаў і навучэнцаў з больш чым 30 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Яны працавалі праваднікамі пасажырскіх вагонаў і манцёрамі пуці, цеслярамі і малярамі, выхавацелямі і інструктарамі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах.

У рамках нарады быў адзначаны высокі ўзровень арганізацыі працы студатрадаўцаў на Беларускай чыгунцы, вызначаны парадак і ўмовы прафесійнага навучання студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі рэспублікі для работы ў складзе чыгуначных студэнцкіх атрадаў.

Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі выказаў удзячнасць кіраўніцтву і спецыялістам Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» за плённую сумесную работу па развіцці чыгуначнага студатрадаўскага руху і ўручыў Падзяку Начальніка Беларускай чыгункі другому сакратару Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандру Прохараву і камісару Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Анастасіі Яленскай, таксама Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі аб'яўлена першаму сакратару Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Аляксандру Лук'янаву і камандзіру Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Надзеі Шахоўскай.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць