12 снежня 2023 года адкрываецца папярэдні продаж білетаў на «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі
01 снежня 2023
У першы рэйс «Навагодні Экспрэс» у гэтым святочным сезоне адправіцца 23 снежня 2023 года ў 11:00 і будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава ў дні зімовых школьных канікул, калядных і навагодніх святаў да 7 студзеня 2024 года.
На лясной паляне станцыі Сасновы бор Культурна-спартыўным цэнтрам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам персанажаў з дзіцячых казак, мультфільмаў і, вядома ж, Дзеда Мароза і Снягуркі. Займальнае падарожжа не пакіне абыякавымі як дзяцей, так і дарослых.
Падарожжа ў святочна ўпрыгожаных вагонах і ў суправаджэнні казачных персанажаў у госці да Дзеда Мароза можна будзе здзейсніць 23, 24, 25, 29, 30, 31 снежня 2023 года, а таксама 1, 2, 5, 6 і 7 студзеня 2024 года.
У гэтыя дні саставы «Навагодняга Экспрэсу» зробяць ад двух да чатырох рэйсаў. Працягласць усяго падарожжа – 1 гадзіна 20 хвілін.
23 снежня 2023 года цягнік зробіць два рэйсы ў 11:00 і 16:00.
25, 30 снежня 2023 года і 2, 6 і 7 студзеня 2024 года можна будзе здзейсніць паездку на «Навагоднім Экспрэсе» ў 11:00, 12:40, 14:20 і 16: 00.
24 снежня 2023 года цягнік адправіцца са станцыі Заслонава ў 11:00, 12:40 і 16:00, а 29 снежня 2023 года – у 14:20 і 16:00, 31 снежня 2023 года – у 11:00, 12:40 і 14:20, 1 і 5 студзеня 2024 года – у 12:40, 14:20 і 16:00.
Папярэдні продаж білетаў на «Навагодні Экспрэс» Дзіцячай чыгункі адкрыецца 12 снежня 2023 года. Білеты на цягнік у казку можна набыць у касе Дзіцячай чыгункі на вакзале станцыі Заслонава па адрасе г.Мінск, пр. Незалежнасці, 86. Тэлефоны для даведак: 270-18-75, 379-65-75, 378-30-14.
Кошт білета – 26 рублёў.
Таксама набыць білеты можна будзе праз інтэрнэт-сэрвісы bycard.by і 24afisha.by.
Дзіцячая чыгунка запрашае цікава і весела правесці час. Прыходзьце і не пашкадуеце!
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ