Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту да 6 жніўня 2023 года прадоўжаны прыём дакументаў

31 ліпеня 2023

У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту да 6 жніўня 2023 года прадоўжаны прыём дакументаў на вочную (дзённую) форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку і па такіх чыгуначных спецыяльнасцях як:

«Рухомы састаў чыгуначнага транспарту» («Праектаванне, выраб і эксплуатацыя вагонаў» , «Цеплавозы», «Электрычны транспарт і метрапалітэн»);

«Сістэмы забеспячэння руху цягнікоў» («Аўтаматыка і тэлемеханіка»).

У маладых людзей, якія жадаюць стаць прафесійнымі чыгуначнікамі і атрымаць гарантаванае першае працоўнае месца ў адной з арганізацый Беларускай чыгункі, яшчэ ёсць магчымасць гэта зрабіць.

На Беларускай чыгунцы заўсёды запатрабаваны высокакваліфікаваныя кадры ‒ Інжынеры-транспартнікі, якія валодаюць якаснымі ведамі і кампетэнцыямі ў галіне чыгуначнага транспарту. Сталёвая магістраль шануе і клапоціцца аб кожным з іх, ствараючы бяспечныя і камфортныя ўмовы працы, дастойную заработную плату і сацыяльны пакет, перспектывы кар'ернага і прафесійнага росту.

Запрашаем абітурыентаў выбраць сваю спецыяльнасць, стаць студэнтам вядучай транспартнай ВНУ краіны і ў далейшым ‒ дастойным членам згуртаванай каманды Беларускай чыгункі.

Дакументы прымаюцца па адрасе: г. Гомель, вул. Кірава, д. 34.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год