Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Стань чыгуначнікам! Ва ўстановах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку па чыгуначных спецыяльнасцях, праходзіць уступная кампанія

21 ліпеня 2023

У Беларусі падрыхтоўку па чыгуначных спецыяльнасцях ажыццяўляюць 7 устаноў адукацыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту і яго філіялы – Брэсцкі, Гомельскі, Аршанскі каледжы, а таксама Мінскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча, Брэсцкі дзяржаўны каледж транспарту і сэрвісу, Гомельскі дзяржаўны каледж транспарту і транспартных камунікацый.

Прыём дакументаў для паступлення ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту пачаўся 17 ліпеня 2023 года, у яго філіялы – Брэсцкі, Гомельскі, Аршанскі каледжы – 20 ліпеня 2023 года, у Мінскім дзяржаўным каледжы чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча, Брэсцкім дзяржаўным каледжы транспарту і сэрвісу і Гомельскім дзяржаўным каледжы транспарту і транспартных камунікацый прыёмная кампанія стартавала яшчэ 15 чэрвеня 2023 года.

На чыгуначныя спецыяльнасці ў 2023 годзе БелДУТ і яго філіялы гатовы прыняць 1370 юнакоў і дзяўчат, пасля заканчэння якіх 840 хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а 540 – вышэйшую. Варта адзначыць, што амаль 60% навучэнцаў і студэнтаў будуць навучацца за кошт бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на вочнай форме навучання за кошт сродкаў бюджэту ў транспартных каледжах у гэтым годзе прадугледжана каля 560 месцаў.

У 2023 годзе ўстановы адукацыі прапануюць прайсці навучанне больш чым па 20 розных чыгуначных спецыяльнасцях.

Больш падрабязна аб уступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку па чыгуначных спецыяльнасцях, можна даведацца на сайтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і яго філіялаў – Брэсцкага, Гомельскага, Аршанскага каледжаў, Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча, Брэсцкага дзяржаўнага каледжа транспарту і сэрвісу, Гомельскага дзяржаўнага каледжа транспарту і транспартных камунікацый.

Штогод больш за 1000 маладых спецыялістаў прыходзяць на работу ў арганізацыі Беларускай чыгункі і становяцца паўнапраўнымі членамі дружнага калектыву чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год