Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Беларуская чыгунка рэалізуе патрыятычны турыстычны праект «Скрозь гады звініць Перамога»

04 ліпеня 2023

30 чэрвеня – 1 ліпеня 2023 года ў рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі пры садзейнічанні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў рэалізуе патрыятычны праект «Скрозь гады звініць Перамога».

155 удзельнікаў праекта ўвечары 30 чэрвеня 2023 года адправяцца са станцыі Мінск-Пасажырскі на спецыяльным цягніку па маршруце Мінск – Брэст – Івацэвічы – Мінск.

У Брэсце для турыстаў прадугледжана экскурсійная праграма ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць – герой». Акрамя гэтага запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу Партызанскай славы «Хаваншчына», дзе будзе арганізавана інтэрактыўная праграма «Адзін дзень у партызанскім лагеры» з дэгустацыяй салдацкай кашы і партызанскай гарбаты.

Завершыцца турыстычны маршрут экскурсам у багатае гістарычнае мінулае нашай краіны – наведваннем Косаўскага Палацава-паркавага комплексу.

Пры пасадцы ў цягнік пасажыраў сустрэнуць праваднікі ў стылізаванай ваеннай форме, а ў дарозе для іх будзе арганізавана тэматычная музычная праграма «Эх, пуць – дарожка».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год