Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 7 тысяч пасажыраў скарысталіся паслугамі Беларускай чыгункі пры праездзе на Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

19 ліпеня 2023

Больш за 7 тысяч гасцей і ўдзельнікаў XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» перавезена дадатковымі цягнікамі Беларускай чыгункі.

У 2023 годзе на час правядзення фестывалю былі прызначаны дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск– Віцебск–Мінск і міжнародных ліній №209/210 Віцебск–Масква–Віцебск.

Цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск курсіраваў штодня з 12 па 18 ліпеня 2023 года. За гэты перыяд яго паслугамі скарысталіся больш за 3,5 тыс. пасажыраў. Гэта амаль на 33% больш, чым летась.

На цягнік міжнародных ліній №209/210 Віцебск–Масква–Віцебск, які ажыццяўляў дастаўку гасцей і ўдзельнікаў фестывалю з 11 па 18 ліпеня 2023 года, было набыта больш за 3,6 тыс. праязных дакументаў, што на 5,7% больш, чым летась.

З мэтай паляпшэння якасці аказваемых паслуг Беларускай чыгункай было праведзена анкетаванне пасажыраў цягніка міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск, падчас якога было прапанавана адказаць на шэраг пытанняў, якія тычацца зручнасці графіка руху цягніка, яго афармлення, работы персаналу і г.д. У цэлым пасажыры цягніка далі высокую ацэнку гэтаму праекту Беларускай чыгункі, а таксама выказалі свае пажаданні, якія будуць улічаны пры арганізацыі перавозак гасцей і ўдзельнікаў XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Беларуская чыгунка дзякуе пасажырам за тое, што выбралі нас. Мы і ў далейшым будзем паляпшаць якасць аказваемых паслуг, каб зрабіць вашы паездкі яшчэ больш камфортнымі і прыемнымі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2023 год