Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 20 000 работнікаў і ветэранаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

05 ліпеня 2023

Ва ўсіх абласцях Беларусі адбыліся ўрачыстыя сходы, мітынгі і шэсці, прайшлі цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да памятных месцаў. Творчыя калектывы культурна-спартыўных цэнтраў аддзяленняў БЧ прадставілі лепшыя нумары на святочных канцэртах у сваіх гарадах.

У Мінску на плошчы ля сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў адбылася культурна – патрыятычная акцыя «Беларусь – гэта мы!» і спартыўнае свята «Мінскі Алімп», асобная святочная праграма была арганізавана на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава.

Чыгуначнікі Маладзечанскага вузла прынялі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным 635-годдзю горада Маладзечна і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У Баранавічах моладзь горада аб'яднаў велапрабег, прысвечаны Дню Незалежнасці. Таксама кропкай прыцягнення многіх баранавічан стала тэматычная пляцоўка на базе музея чыгуначнай тэхнікі.

У Брэсце работнікі аддзялення прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, галоўным з якіх стала ўрачыстае ўскладанне кветак на плошчы Цырыманіялаў Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», таксама чыгуначнікі далучыліся да аўтапрабегу «За моцную і квітнеючую Беларусь».

У Гомелі адбылося шэсце па вуліцах горада і велапрабег. Таксама чыгуначнікі наведалі ветэранаў вайны і працы, каб павіншаваць іх са святам.

У Калінкавічах работнікі прадпрыемстваў чыгуначнага вузла ўзялі ўдзел у мітынгу каля помніка падпольшчыкам моладзевай арганізацыі «Смугнар», а на чыгуначным вакзале быў арганізаваны песенны флэшмоб.

У Жлобіне акрамя агульнагарадскіх мерапрыемстваў каманда Жлобінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі прыняла ўдзел у адкрытым раённым турніры па пляжным валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – чыгуначніцы занялі трэцяе месца! Чыгуначнікі са Жлобіна таксама падняліся на пераможны п'едэстал рэспубліканскага лёгкаатлетычнага забегу «Бабруйская дзясятка».

Напярэдадні Дня Незалежнасці тры станцыі Беларускай чыгункі сустракалі ўдзельнікаў міжнароднага праекта «Цягнік памяці». Яркімі флэшмобамі запомніліся мерапрыемствы на вакзалах у Жлобіне і Магілёве, а 3 ліпеня школьнікі з Беларусі, Расіі, Арменіі і Кыргызстана правялі ў Мінску.

У завяршэнне святочнага дня работнікі Беларускай чыгункі разам з усёй краінай прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год