Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларускія чыгуначнікі ўдзельнічаюць у міжнародным велапрабегу

26 ліпеня 2023

Сумесны велапрабег арганізаваны Беларускім прафесійным саюзам работнікаў транспарту і камунікацый і Расійскім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Тры групы веласіпедыстаў, якія прадстаўляюць Беларускую чыгунку, Маскоўскую і Кастрычніцкую чыгункі  –  філіялы ААТ «РЖД», адправіліся ў шлях з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Каманда веласіпедыстаў Беларускай чыгункі стартавала 26 ліпеня 2023 года ад стэлы «Мінск горад-герой». У ходзе ўрачыстага мерапрыемства з прывітальным словам да спартсменаў звярнуўся старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора. Ён нагадаў, што 2023 год насычаны круглымі датамі, звязанымі з Вялікай Айчыннай вайной – 80-годдзе пачатку вызвалення Беларусі і 80 гадоў пераломнай бітве на Курскай дузе, 80 гадоў споўнілася і подзвігу Аляксандра Матросава.

У маршруты кожнай з каманд па тэрыторыі Беларусі і Расіі ўключана наведванне памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Так, беларускія чыгуначнікі пабываюць у Мемарыяльным комплексе «Хатынь», ускладуць кветкі да манумента «Непакораны чалавек».

У складзе каманды Беларускай чыгункі:

Аляксандр Няхайчык, намеснік начальніка аддзела тэхнічных сродкаў РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» (капітан),

Генадзь Блашук, адміністратар Культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення,

Наталля Івашчанка, кантралёр станочных і слясарных работ лакаматыўнага дэпо Віцебск,

Сяргей Казлоў, дырэктар культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення,

Андрэй Навумчык, слесар-сантэхнік лакаматыўнага дэпо Брэст,

Дзмітрый Раздрабенка, першы намеснік дырэктара – галоўны інжынер Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення,

Марына Смалякова, спецыяліст аддзела ЗАТ «ТАСК».

Месцам сустрэчы беларускіх і расійскіх удзельнікаў велапрабегу стане расійскі горад Вялікія Лукі ў Пскоўскай вобласці. Сумесны велапрабег прысвечаны 78‑годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 80-годдзю вызвалення Вялікіх Лук і 80-годдзю подзвігу Аляксандра Матросава, чыя магіла размешчана ў г. Вялікія Лукі. Каманды трох чыгунак 29 ліпеня разам праедуць па вуліцах Вялікіх Лук да Вечнага агню, размешчанага ля магілы Аляксандра Матросава, дзе адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае фінішу велапрабегу, з удзелам кіраўніцтва галіновых прафсаюзаў дзвюх краін, работнікаў чыгункі і ветэранаў, жыхароў горада Вялікія Лукі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год