Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Беларускі Ваяж». 1 год спаўняецца сумеснаму беларуска-расійскаму турыстычнаму чыгуначнаму праекту

28 ліпеня 2023

Сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў стартаваў у жніўні 2022 года. За год работы міжнароднага турыстычнага праекта арганізавана ўжо 8 рэйсаў з наведваннем найбольш папулярных аб'ектаў для гасцей з Расійскай Федэрацыі. Чарговы састаў турыстычнага цягніка прыбудзе ў Беларусь 5 жніўня 2023 года.

Тур разлічаны на двухдзённае знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь. Расійскіх турыстаў чакаюць насычаныя выхадныя – круіз па краіне з прыпынкамі ў Брэсце, Гродне і Мінску.

Асаблівасць круізнага турыстычнага цягніка – начныя пераезды ў фармаце «атэль на колах» (у вагонах купэ і СВ) і стаянкі ў Брэсце, Гродне і Мінску. Пры гэтым пасажыры могуць выбраць маршрут у адпаведнасці са сваімі перавагамі – пасля прыбыцця ў Беларусь частка вагонаў з турыстамі адпраўляецца ў Брэст, а частка – у Гродна. У гэтых абласных цэнтрах для гасцей запланаваны разнастайныя праграмы.

Так, У Брэсце ў праграму ўключана аглядная экскурсія па горадзе, наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», экскурсія ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча», а таксама прагулкі па гістарычным цэнтры.

У Гродне ў праграму першага дня ўключаны канцэрт арганнай музыкі, прагулкі па вулачках гістарычнага цэнтра, візіт у Стары замак і вячэра ў аграсядзібе з традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Пасля начнога пераезду, раніцай другога дня, для турыстаў правядуць экскурсію па Мінску, а таксама арганізуюць наведванне замкавага комплексу «Мір» – унікальнага помніка нацыянальнай культуры Беларусі, уключанага ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

У рамках гэтага тура госці могуць пазнаёміцца з унікальнай архітэктурнай і гістарычнай спадчынай Беларусі, дакрануцца да яе багатай культуры, у поўнай меры адчуць цяпло беларускай ветлівасці і гасціннасці.

У цэлым за першы год курсіравання цягнікі міжнароднага турыстычнага праекта «Беларускі Ваяж» перавезлі больш за 2,6 тысячы чалавек.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год