Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Амаль 5 мільёнаў электронных білетаў на цягнікі Беларускай чыгункі аформлена за 6 месяцаў 2023 года

20 ліпеня 2023

Са студзеня па чэрвень 2023 года пасажыры Беларускай чыгункі аформілі праз Інтэрнэт больш за 3,86 млн электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі і больш за 1,1 млн білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа).

Папулярнасць лічбавых тэхналогій у пасажыраў працягвае павялічвацца. Найбольш актыўны прырост – у сегменце электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі. Па выніках першага паўгоддзя 2023 года 74,4% білетаў на цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа набылі на сайце pass.rw.by і з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік». Для параўнання – у 2022 годзе доля продажаў электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі складала 57%.

Беларуская чыгунка працягвае ўдасканаленне беспапяровых тэхналогій і дыстанцыйных сэрвісаў, імкнецца зрабіць іх максімальна простымі, даступнымі і зручнымі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год