Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Амаль 10 мільёнаў званкоў ад пасажыраў – за першыя 5 гадоў работы прынялі ў кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі

10 ліпеня 2023

7 ліпеня 2023 года споўнілася 5 гадоў з моманту адкрыцця кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі. Асноўная задача гэтага падраздзялення – якаснае забеспячэнне абслугоўвання спажыўцоў сэрвісных паслуг пры арганізацыі пасажырскіх перавозак на Беларускай чыгунцы.

Стварэнне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі дазволіла аб'яднаць працэсы інфармавання карыстальнікаў на адным узроўні з прымяненнем тэхналагічных рашэнняў, цыфравізацыі шэрагу працэсаў, цэнтралізацыі аказання паслуг па прадастаўленні дакладнай інфармацыі ў абслугоўванні пасажыраў.

За 5 гадоў работы прадпрыемства прафесійныя кансультацыі па пытаннях пасажырскіх перавозак атрымалі больш за 9 670 000 спажыўцоў. З агульнай колькасці кліентаў каля 70% звярнуліся па даведачную інфармацыю, яшчэ 30% склалі паслугі па браніраванні месцаў, аказанне сітуацыйнай дапамогі і падтрымка маламабільных грамадзян.

Каля 30 спецыялістаў адначасова забяспечваюць абслугоўванне кліентаў, якія звярнуліся па розных профільных пытаннях.

Прадстаўленне інфармацыі па кароткім нумары 105 ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме ў адпаведнасці з пералікам пытанняў, выкладзеным на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Спажыўцы, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, могуць звярнуцца па тэлефоне +375 222 39 25 47.

Па нумары 151 дапамогу могуць атрымаць асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (па пытаннях пасадкі і высадкі, суправаджэння па тэрыторыі вакзальнага комплексу, уключэння ў састаў цягніка вагона з месцамі для інвалідаў). Таксама па гэтым нумары можна звярнуцца па пытаннях вышуку забытых рэчаў і аказання сітуацыйнай дапамогі на вакзалах.

Колькасць зваротаў у кантакт-цэнтр змяняецца ў залежнасці ад сезону, у найбольш актыўны летні перыяд агульны аб'ём званкоў дасягае да 6000 у суткі.

Акрамя кароткіх нумароў 105 і 151 атрыманне інфармацыі даступна з дапамогай інфармацыйнадаведачных тэрміналаў, размешчаных на вакзалах, а таксама праз мэсэнджэры Telegram, Viber і WhatsApp.

Акрамя таго, задаць пытанне можна праз чат на сайце pass.rw.by – праз усплывальнае акно імгненнага абмену паведамленнямі  «Анлайнкансультант», або набраўшы ў радку пошуку мэсэнджэра Telegram – brail_bot, або ў Viber – brailbot.

Таксама выдзелены асобныя тэлефонныя лініі для падтрымкі фізічна аслабленых асоб:

+375 222 39 25 47 (Белтэлекам),
+375 29 739 25 47 (МТС),
+375 29 659 25 47 (А1),
+375 25 739 25 47 (Life).

Беларуская чыгунка працягвае пастаянна развіваць інфармацыйныя сэрвісы для пасажыраў і ўдасканальваць іх.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год