Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

147 выпадкаў траўміравання грамадзян прадухілілі машыністы Беларускай чыгункі з пачатку 2023 года. Экстранае тармажэнне ім даводзіцца скарыстоўваць практычна штодня

21 ліпеня 2023

Праблема захавання грамадзянамі правілаў бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту не губляе сваёй вастрыні. У студзені-чэрвені 2023 года на Беларускай чыгунцы адбылося 46 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 3 выпадкі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольш траўманебяспечнымі з'яўляюцца ўчасткі Мінск–Орша (тут адбылося 11 выпадкаў траўміравання) і Мінск–Баранавічы (7 выпадкаў).

Усяго за першыя 6 месяцаў гэтага года пацярпела 47 чалавек, у тым ліку 33 з іх былі траўміраваны смяротна.

Дзякуючы пільнасці і прафесіяналізму лакаматыўных брыгад Беларускай чыгункі яшчэ ў 147 выпадках удалося захаваць жыццё і здароўе грамадзян.

Каб не дапусціць наезду рухомага саставу на людзей, машыністамі практычна штодня скарыстоўваецца экстранае тармажэнне. Звяртаем увагу, што наступствы экстранага тармажэння патэнцыйна небяспечны для пасажыраў цягнікоў, а таксама нясуць пагрозу бяспецы руху. Рэзкае тармажэнне можа прывесці да падзення, траўміравання і нават больш цяжкім незваротным наступствам. Таксама нязручнасці пасажырам дастаўляе зрыў графіка руху цягнікоў.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў на чыгунцы з'яўляецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, пераход чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах, а таксама пры забараняльных паказаннях светлавой і гукавой сігналізацыі на абсталяваных пешаходных пераходах і пераездах, размовы па мабільным тэлефоне і знаходжанне ў навушніках у зоне павышанай небяспекі. Асаблівую пагрозу нясе знаходжанне на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу забеспячэнню бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў БЧ рэгулярна праводзіць тэматычныя акцыі і рэйды на аб'ектах чыгуначнага транспарту, штогод рэалізуе комплекс арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Беражыце сябе! Будзьце ўважлівыя на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Памятаеце, што захаванне простых правілаў бяспекі можа захаваць жыццё вам і вашым блізкім.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год