Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

10 гадоў ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях». 10 гадоў развіцця, 10 гадоў наперад! Дэлегацыя БЧ прыняла ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы

12 ліпеня 2023

Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам начальніка БЧ Пятром Дулубам прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, якія праводзіліся на мінулым тыдні ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў рамках 10-годдзя ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Дадзеная ініцыятыва была абвешчана ў 2013 годзе старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Галоўная мэта паездкі – далейшае развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах Кітай–Еўропа–Кітай транзітам па Беларускай чыгунцы, прасоўванне лагістычных праектаў па дастаўцы грузаў з Беларусі ў Кітай і назад, а таксама аказанне садзейнічання беларускім грузаўладальнікам у фарміраванні новых лагістычных ланцужкоў дастаўкі экспартнай прадукцыі ў зносінах Беларусь–Кітай.

У рамках візіту беларускія чыгуначнікі прынялі ўдзел: 

у Форуме высокага ўзроўню па выбудоўванні транс'еўразійскага супрацоўніцтва, ланцужках паставак, унутраных марскіх калідорах і экспедзіраванню грузаў, арганізаванага пры падтрымцы ўрада г. Чунцына;

у сустрэчы з кіраўніцтвам партовага індустрыяльнага горада Цзянцзінь Луохуан і лагістычнага цэнтра «Xiaonanya», размешчаных паблізу г. Чунцын;

у Міжнароднай выставе «Chengdu Logistics Expo 2023» (г. Чэнду);

у 8-м Азіяцка-еўрапейскім міжнародным транспартна-лагістычным форуме (г. Чэнду).

Таксама адбылася рабочая сустрэча з Лагістычнай канцылярыяй Урада г. Чунцына пры ўдзеле Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Чунцыне Дзмітрыя Емяльянава. Акрамя таго, праведзены перамовы з найбуйнейшымі транспартна-лагістычнымі чыгуначнымі платформамі «Yu Xin Ou» (г. Чунцын») і «CDIRS» (г. Чэнду), якія ажыццяўляюць кансалідацыю кантэйнерных перавозак у зносінах з Беларуссю і Еўропай, а таксама з транспартна-лагістычнай кампаніяй «Baisheng» (г. Чэнду).

Дасягнуты дамоўленасці аб сумеснай рабоце па прасоўванні кантэйнерных перавозак у зносінах Чунцын–Беларусь–Чунцын і Чэнду–Беларусь–Чэнду з прапрацоўкай пытанняў кансалідацыі кантэйнерапатокаў і фарміравання рэгулярных кантэйнерных сэрвісаў. Вызначаны далейшыя крокі і мерапрыемствы па выбудоўванні ўзаемадзеяння паміж кампаніямі, у тым ліку з падпісаннем у наступным адпаведных пагадненняў.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год