Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 1 верасня 2023 года ў школах Беларусі ўводзіцца новы факультатыў «Уводзіны ў прафесіі чыгуначнага транспарту»

31 сакавіка 2023

Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджана 13 студзеня 2023 года і апублікавана 30 сакавіка 2023 года на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Беларусі.

У мэтах прафесійнай арыентацыі моладзі, стварэння ўмоў для ўсвядомленага выбару чыгуначных прафесій і іх папулярызацыі па ініцыятыве Беларускай чыгункі распрацавана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў прафесіі чыгуначнага транспарту» для навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Вучэбная праграма прадугледжвае не толькі тэарэтычную падрыхтоўку дзяцей, але і правядзенне вытворчых экскурсій, семінараў, канферэнцый, выязных заняткаў з наведваннем аб'ектаў чыгуначнага транспарту, удзел у прафесійных конкурсах, якія арганізуюцца Беларускай чыгункай. Яна разлічана на 70 гадзін (па 35 гадзін у кожным класе, 1 гадзіна ў тыдзень) і арыентавана на азнаямленне навучэнцаў з агульнымі абавязкамі работнікаў чыгуначных арганізацый, з іх дзейнасцю па забеспячэнні патрэбнасці эканомікі і насельніцтва краіны ў чыгуначных перавозках і звязаных з імі работах і паслугах, забеспячэнні бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.

Для ўмацавання і развіцця кадравага патэнцыялу Беларуская чыгунка праводзіць вялікую работу па прафесійнай арыентацыі моладзі. У цяперашні час сумесна з установамі агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі створаны і функцыянуюць дзевяць спецыялізаваных транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці, у якіх праходзяць навучанне 213 навучэнцаў.

Таксама штогод на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава праходзяць навучанне розным чыгуначным прафесіям больш за 400 школьнікаў, 60% з якіх у далейшым працягваюць сваё навучанне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах чыгуначнага транспарту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год