Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Напярэдадні вясновых школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

15 сакавіка 2023

З 16 па 26 сакавіка 2023 года, напярэдадні вясновых школьных канікул, Беларуская чыгунка правядзе комплекс мерапрыемстваў «Дзеці і бяспека», які накіраваны на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У гэтыя дні традыцыйна работнікі Беларускай чыгункі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Акрамя таго, падчас акцыі чыгуначнікі правядуць прафілактычныя гутаркі ў навучальных установах і на прадпрыемствах, размешчаных паблізу чыгункі.

Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі.

Разам з тым з пачатку 2023 года на аб'ектах чыгуначнага транспарту адбылося 14 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 3 выпадкі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, колькасць пацярпелых у бягучым годзе склала 14 чалавек, 10 з якіх траўміраваны смяротна.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы бяспекі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год