Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

07 сакавіка 2023

Ад усёй душы віншуем вас з выдатным святам – Днём жанчын!

Гэты яркі сонечны дзень займае асаблівае месца ў вясновым календары. Ён увабраў у сябе ўсе самыя трапятлівыя і цёплыя пачуцці да прыгожай палове чалавецтва, увасабляючы глыбокую павагу і ўдзячнасць нашым мамам і бабулям, жонкам і дочкам, сёстрам і калегам.

Мілыя жанчыны! 8 Сакавіка мы выказваем вам шчырую падзяку за вашу любоў і клопат, цяпло і ўтульнасць, чароўнасць і ўсмешкі. Менавіта вы падтрымліваеце сваіх мужчын добрым словам, дапамагаеце мудрым саветам, натхняеце на новыя здзяйсненні, усяляючы ў нас надзею, аптымізм і ўпэўненасць у будучыні.

Дарагія нашы ветэраны і работніцы Беларускай чыгункі! Вашы прафесіяналізм і працавітасць, душэўная прыгажосць і зачараванне ва ўсе часы дазвалялі вырашаць самыя складаныя вытворчыя задачы, прыўносячы ў жыццё магістралі арганізаванасць і асаблівую культуру зносін, атмасферу міру і стварэння. Пры гэтым толькі жанчыны валодаюць талентам сумяшчаць складаную і адказную работу з сямейнымі клопатамі, выхаваннем дзяцей, стварэннем у доме гармоніі і ўтульнасці.

Жадаем усім прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту, любові і ўзаемаразумення. Няхай вашы сэрцы перапаўняюць толькі самыя добрыя пачуцці, а вочы заўсёды іскрацца ад шчасця і радасці!

Са святам!


Начальнік Беларускай чыгункі                  У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў
і транспартных будаўнікоў                        В.М. Какора

Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі                                   С.П. Гогалеў
Да спісу навін за 2023 год