Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

31 сакавіка 2023

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася напярэдадані вясновых школьных канікул. З 16 па 26 сакавіка 2023 года работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

У рамках акцыі работнікамі Беларускай чыгункі арганізаваны 339 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 33 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў або дарослых. З 25 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у навушніках і размаўлялі па мабільных тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі.

Акрамя таго, удзельнікамі акцыі было праведзена больш за тысячы выступленняў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел больш за 36,7 тысяч чалавек, 35 тысяч з якіх – непаўналетнія. Распаўсюджана каля 8,7 тысяч прафілактычных памятак.

Таксама ў рамках акцыі 23 сакавіка 2023 года работнікі Беларускай чыгункі сумесна з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча – валанцёрамі чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа правялі прафілактычныя гутаркі і ўручылі памяткі наведвальнікам Мінскага заапарка.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, берагчы не толькі сваё жыццё і здароўе, але і здароўе сваіх дзяцей, выконваць правілы бяспекі і нагадаць іх сваім родным і блізкім.

Чыгунка – гэта зона павышанай небяспекі, а не месца для гульняў і свавольстваў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год